Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»

«Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» — адна з найстарэйшых музейных устаноў Рэспублікі Беларусь. У яго склад уваходзяць шэсць музейных аб'ектаў. Будынкі ўстановы з'яўляюцца помнікамі архітэктуры XVIII-XIX ст. і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў ахоўных дзяржавай.

Палацава-паркавы комплекс уключае: палац Румянцавых і Паскевічаў-помнік архітэктуры канца XVIII-сярэдзіны XIX стст., капліцу-пахавальню князёў Паскевічаў — помнік архітэктуры неарускага стылю канца XIX стагоддзя, адміністрацыйны будынак, «Зімовы сад» і назіральную вежу, — помнікі архітэктуры XIX стагоддзя, старадаўні парк — помнік прыроды і садова-паркавага мастацтва сярэдзіны XIX стагоддзя. Аб'ектам дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы з'яўляецца таксама дом — сядзіба Халецкіх — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX ст., размешчаны ў в. Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Супрацоўнікі ўстановы займаюцца навукова-даследчай, збіральніцкай, асветніцкай, метадычнай працай. На працягу года музей наведваюць больш за 300 тыс.наведвальнікаў, арганізуецца штогод каля 100 новых выстаў, праводзяцца розныя мерапрыемствы і канцэрты. Штогод збор музея папаўняецца новымі экспанатамі.

Збор музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля — адзін з найбагацейшых у Рэспубліцы Беларусь. Асновай калекцыі паслужылі мемарыяльныя прадметы з калекцый Румянцавых і Паскевічаў. Нягледзячы на тое, што гэты збор невялікі, ён з'яўляецца найбольш значным у Рэспубліцы, бо дае ўяўленне пра ўбранне багатых дваранскіх сядзіб канца XIX ст.найбольш цікавыя калекцыі фондаў музея: мемарыяльныя рэчы сям'і Паскевічаў; археалагічная і нумізматычная калекцыі; збор рукапісных і старадрукаваных кніг; этнаграфічная; іканапісу і культавых прадметаў; марскіх арганізмаў. Годнае месца ў экспазіцыях і сходах музея займаюць матэрыялы пра выдатных дзяржаўных дзеячаў, военачальнікаў, прадстаўнікоў навукі, культуры, адукацыі, жыццё і дзейнасць якіх была звязана з гісторыяй краю, а таксама калекцыя жывапісу гомельскіх мастакоў.